Збяры Беларусь у сваім сэрцы
Збяры Беларусь у сваім сэрцы
18-19 лістапада 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу «Беларусь — мая Радзіма», які праводзіцца ў межах акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Гэты конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спачатку навучэнцы даследвалі мемарыялы, помнікі і магілы, звязаныя з ваеннымі падзеямі, затым складалі экскурсійныя маршруты па малой радзіме, пасля — афармлялі тэматычную брашуру. На наступным этапе трэба было адказаць на пытанні інтэрактыўнай віктарыны па змесце брашур, складзеных навучэнцамі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці. Лепшыя знаўцы Міншчыны трапілі на заключны этап. Сярод іх — навучэнец другога курса, які наведвае аб’яднанне па цікавасцях «Старонкі гісторыі», Гушчын Сяргей, якога падрыхтавала кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава Алена Валянцінаўна. У складзе каманды Мінскай вобласці падчас выканання заданняў тэарэтычнага і практычнага тураў у фінале ён даказаў, што любіць Радзіму ўсім сэрцам, і атрымаў Дыплом другой ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.





