Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Сэрцам роднага слова краніся

Сэрцам роднага слова краніся

У перыяд 3-10 лістапада 2025 года ў каледжы прайшоў Тыдзень роднай мовы над назвай “Сэрцам роднага слова краніся”. Гэта традыцыйнае свята, якога чакаюць усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. Мэта правядзення тыдня – прывіццё павагі да роднай мовы як духоўнага скарбу свайго народа. Выкладчыкі штогод плануюць сваю работу ў межах тэматычнага тыдня і імкнуцца адпавядаць патрабаванням часу, улічваюць не толькі свае магчымасці, але і магчымасці навучэнцаў, праводзячы як новыя мерапрыемствы, так і традыцыйныя.

У гэтым годзе было традыцыйна: не толькі пазнавальна, а і захапляльнана, цікава, весела і па-сучаснаму інтэрактыўна! Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры, іншых прадметаў агульнаадукацыйнага цыклу правялі беларускамоўныя мерапрыемствы: выхаваўчыя і інфармацыйныя гадзіны, інтэрактыўныя гульні, цікавыя акцыі, віртуальныя выставы, віктарыны.

Цікавасць як вучнёўскай, так і дарослай аўдыторыі выклікалі мерапрыемствы “Загадкі ад спадырыні Алены”, “Льецца мова”, “Думкі на хаду”, “Знакамітыя сучаснікі і іх дасягненні”, “Забытыя словы беларускай мовы”, “Лінгвістычныя задачкі”, “З вытокаў роднай мовы”, “Магія беларускай мовы”, “Пісьменнікі-юбіляры 2025”,  “Беларускамоўны плэйліст”, “Мае любімыя беларускія словы”, “Мова – гісторыя, сучаснасць і будучыня”, якія падрыхтавалі і правялі выкладчыкі В.В.Бараноўская, Л.Р.Дзедучэнка,  А.Д.Канаш, Н.І.Кукіна, В.І.Сарачынская, А.В.Свірыдава, Т.І.Чацверыкова.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў межах Тыдня роднай мовы заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Спадзяёмся, што і ў гэтым навучальным годзе кожны ўдзельнік адкрыў для сябе цікавую старонку ў авалодванні роднай мовай