Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Да юбілею Захара Біралы

Да юбілею Захара Біралы

13 лютага ў межах акцыі «Пятніца — роднае, сваё» гаварылі пра «свайго роднага» — беларускага паэта-сатырыка Захара Якаўлевіча Біралу, які доўгі час жыў ў пасёлку Мар’іна і працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў нашай установе адукацыі. Напярэдадні 120-годдзя з Дня нараджэння паэта, якое прыпадае на 15 лютага, навучэнцы першага курса даведаліся пра пакручасты лёс паэта і яго творчасць, прасачылі шлях ад рукапіса да кніжкі. Пазнаёміўшыся з творамі Захара Якаўлевіча, прыйшлі да высновы, што іх напісаў чалавек, які ўважліва прыкмячаў усё, што адбываецца ў грамадстве, і ўдала ўвасабляў свае назіранні ў вершах і  прыпеўках.