Квіз «Код жанчыны»
Квіз «Код жанчыны»
27 лютага 2026 года ў межах акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” паседжанне цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў прайшло ў форме квіза “Код жанчыны”, які падрыхтавала старшыня цыклавой камісіі Свірыдава А.В. Мерапрыемства прыўрочана Году беларускай жанчыны, якім абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь 2026 год.
Выкладчыкі з захапленнем акунуліся ў атмасферу спаборніцтва. Працуючы ў камандах, выконвалі цікавыя задванні і адказвалі на пытанні, звязаныя з дзейнасцю і дасягненнямі беларускіх жанчын. Было цікава не толькі праявіць свае веды, а разам дайсці да адказаў на асобныя пытанні, тым самым павысіць свой кругагляд.
Абраная форма – квіз – дазваляе разнастаіць педагагічныя прыёмы і метады правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку і для дарослай аўдыторыі. Выкладчыкі цікава і пазнавальна правялі час.







