Акцыя “Кожная пятніца — роднае, сваё”
Акцыя “Кожная пятніца — роднае, сваё”
У каледжы працягваюцца мерапрыемствы ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!». Кожную пятніцу мы прыдумваем для навучэнцаў нешта невае і цікавае. Напрыклад, 17 красавіка першакурснікі пашыралі слоўнікавы запас, прымаючы ўдзел у збіранні пазлаў пад дэвізам: «Не проста ў словы мы гуляем — на роднай мове размаўляем!» .
А 24 красавіка паўтаралі фразеалагізмы, выкарыстоўваючы тэкст песні «Мужычок-памочнік» і кнігу Міколы Даніловіча «Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускай фразеалогіі». Прыўрочыўшы гульню да Года беларускай жанчыны, разглядалі вобраз жанчыны ў беларускай фразеалогія. Склалі характарыстыку жанчынам-выкладчыцам каледжа: ёсць як амялухі і ёсць як вішні; ёсць як барылачкі, а ёсць як віціна; ёсць як букецік і ёсць як кветка; устаюць ні свет, ні зара; працуюць як мурашкі; іншы раз аж макавай расінкі ў роце не маюць; іх не паводзіш за нос, бо яны ведаюць навучэнцаў як свае пяць пальцаў; з імі можна жыць душа ў душу.






