Учреждение образования

                                     «Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»

                                                         аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Сустрэча з таленавітым земляком

Сустрэча з таленавітым земляком Алесем Карлюкевічам

28 кастрычніка адбылася творчая сустрэча навучэнцаў Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа з вядомым беларускім пісьменнікам, краязнаўцам і старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам. Алесь Карлюкевіч добра вядомы як даследчык роднага краю. І ён – часты ўдзельнік творчых мерапрыемстваў і сустрэч. Штогод Алесь Мікалаевіч прыязджае ў каледж, каб сустрэцца з першакурснікамі і, у першую чаргу, расказаць пра на лёс пісьменнікаў-землякоў і важнасці захавання памяці пра іх. Кожны раз дзеліцца новымі знаходкамі пра нашых таленавітых землякоў.

Але ў гэты раз госць пашырыў тэматыку свайго выступлення і значную частку аповеду прысвяціў міжнароднаму супрацоўніцтву. Алесь Мікалаевіч актыўна займаецца развіццём беларуска-кітайскіх зносін і садзейнічае выданню твораў кітайскіх аўтараў на беларускай мове, а беларускіх – на кітайскай, таму засяродзіў увагу на развіцці творчых стасункаў паміж беларускай і кітайскай літаратурамі.

Навучэнцам і выкладчыкам было цікава слухаць пра беларуска-кітайскія літаратурныя стасункі, таму што Алесь Мікалаевіч шчыра дзяліўся ўласным знаёмствам з літаратурай Кітая і звязваў яе з рэальным жыццём далёкай і таямнічай краіны.

Першакурснікі з захапленнем слухалі госця, задавалі розныя пытанні і нават адважыліся падзяліцца сваімі ўласнымі вершамі і апавяданнямі. Сустрэча прайшла ў цёплай і даверлівай атмасферы, а на памяць пра яе ў моладзі засталіся фотаздымкі і кнігі з аўтографамі аўтара.