Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”

Абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”

20 красавіка 2018 года на базе музея гісторыі ўстановы адукацыі адбыўся абласны семінар “Літаратурная гасціная “Алесь Бачыла – малая радзіма і творчасць”, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, а таксама прадстаўнікі цэнтраў творчасці і турызму дзяцей і моладзі Валожынскага і Пухавіцкага раёнаў. Арганізатар семінара — метадыст цэнтра выхаваўчай работы ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Наталля Іванаўна Обухава. Семінар прысвечаны году малой радзімы, якім абвешчаны 2018 год у нашай краіне, і 100-годдзю з Дня нараджэння беларускага паэта, нашага земляка, Алеся Бачылы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Наталля Іванаўна Обухава і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” Аляксандр Васільевіч  Дземідзюк.

Намеснік дырэктара ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” Людміла Дзмітрыеўна Лысенка расказала, як ушаноўваецца памяць пра слаўнага сына Пухавіцкай зямлі Алеся Бачылу ў розных кутках Мінскай вобласці.

Кіраўнік музея “У пошуках страчанага” ДУА “Мар’інагорская гімназія” Наталля Уладзіміраўна Туміловіч і метадыст ДУА “Цэнтр турызма дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна” Вольга Вячаславаўна Цехановіч дадалі рыскі да партрэта Алеся Бачылы, прадставілі, што ўяўляла сабой месца, дзе нарадзіўся будучы паэт, 100 гадоў назад.

Выкладчык гісторыі УА “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” Вадзім Анатольевіч Кушняроў падрыхтаваў прэзентацыю пра малую радзіму Алеся Бачылы, раскрыўшы малазнаёмыя, але цікавыя,  факты з гісторыі Пухавіцкага раёна.

Узнёсла і паэтычна, як толькі могуць зрабіць сапраўдныя паэты, выступілі старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы Пухавіцкага раёна Ала Васільеўна Ралькевіч, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Анатольеўна Быкава і паэтэса Рэгіна Іосіфаўна Раўтовіч з паведамленнямі на тэму “Алесь Бачыла ў маёй душы”. Прачыталі ўласныя вершы, якія адпавядаюць тэматыцы семінара: “Міншчына”, “Карані”, “Дух паэзіі”, “Паэтам”, “Бачу Беларусь такой”. У музей гісторыі ўстановы адукацыі перададзены зборнікі вершаў з аўтографамі аўтараў, а таксама вершы, якія заслужылі высокую ацэнку членаў журы конкурса “Радзіма мая дарагая”, які быў абвешчаны да 100-годдзя з Дня нараджэння Алеся Бачылы.

Кіраўнік музея гісторыі УА МДАТК Алена Валянцінаўна Свірыдава стварыла і прэзентавала літаратурны партрэт Алеся Бачылы. Прэзентацыя створана на аснове матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея і музея гісторыі ўстановы адукацыі. Асаблівую цікавасць выклікалі фотаздымкі выкладчыкаў каледжа з членамі сям’і Алеся Бачылы. Экскурсія па музеі насіла тэматычны характар, госці пазнаёміліся не толькі з гісторыяй станаўлення і развіцця Мар’інагорскага каледжа, але і з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія мелі дачыненне да стварэння агульнай гісторыі ўстановы адукацыі.

Падчас падвядзення вынікаў работы семінара арганізатары і ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі, гасцінную атмасферу, якую стварылі працаўнікі каледжа для правядзення семінара. Усе разам прыйшлі да высновы, што гэта быў не проста семінар, а душэўная сустрэча аднадумцаў. Кожны з тых, хто прысутнічаў, прыадкрыў для сябе таямніцы біяграфіі Алеся Бачылі і гісторыі яго малой радзімы. Гэтыя цікавыя факты і формы работы можна выкарыстоўваюць для арганізацыі выхаваўчай і адукацыйнай дзейнасці з моладдзю.