Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Арыенцір на дабро

Арыенцір на дабро

20 чэрвеня 2023 года ў фармаце адкрытага дыялога ў межах рэспубліканскага тыдня моладзі прайшла сустрэча з пісьменнікам-зямляком — краязнаўцам, літаратуразнаўцам, Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёна, лаўрэатам разнастайных прэмій, дырэктарам выдавецкага дома “Звязда” і галоўным рэдактарам аднайменнай газеты Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам. Асабліва прыемна адзначыць, што гэта другая сустрэча ў гэтым навучальным годзе – пазнаёміўшыся з нашай навучэнскай аўдыторыяй, творцу захацелася вярнуцца. Гэта можна лічыць высокай ацэнкай нашай адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці.

На гэты раз гаворка ішла пра сучасны літаратурны працэс на Беларусі. Пісьменнік узгадаў імёны таленавітых сучасных аўтараў, творы якіх могуць станоўча паўплываць на станаўленне асобы моладзі: Алесь Бадак, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Андрэй Федарэнка. З творчай інтрыгай, уласным захапленнем, перадачай эмоцый і адчуванняў госць заклікаў навучэнцаў у найцікавейшы свет літаратуры. Вучыў бачыць між радкоў, бачыць тое, што хацелі б, на яго думку, данесці аўтары. І адначасова сцвярджаў, што свет мастацкага слова не абмежаваны, таму іншы раз з дапамогай чытачоў самі аўтары бачаць новыя грані свайго майстэрства, даведаўшыся, што за асобнымі радкамі ўбачылі ці пачулі чытачы.

Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра тое, як з’яўляюцца кнігі, які шлях трэба прайсці аўтару, каб яго твор быў выдадзены і з’явіўся на паліцы кнігарні.

Такія сустрэчы становяцца не проста арыенцірам на добрыя справы, на прыгажосць, з якой заўсёды асацыіруецца сапраўднае мастацтва. Яны застаюцца ў памяці як жыццёвыя ўрокі, на якіх шчыра, дасціпна і проста расказываюць пра таямніцы сапраўднага кахання і шчырага сяброўства, адданасць роднаму краю, глыбокую павагу да бацькоў і сваякоў, мілагучнасць беларускай мовы, вялікі талент беларускага народа і выдатных яго прадстаўнікоў. Урокі, пасля якіх творчыя пасылы аўтараў мабілізуюць лепшыя якасці наваучэнцаў.