Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Чалавек свайго лёсу

Чалавек свайго лёсу

19 чэрвеня 2024 года адзначаецца 100-годдзе з Дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшлі мерапрыемствы пад агульнай назвай “Чалавек свайго лёсу”, якія былі прысвечаны гэтай даце. Інтэрактыўная выстава дала магчымасць пазнаёміць наведвальнікаў з выданнямі твораў Васіля Быкава, яго партрэтамі розных жыццёвых перыядаў. Навучэнцы з захапленнем разгадвалі крыжаванкі “Васіль Быкаў. Знак бяды”, якія распрацавала навучэнка 1Т групы Пашкевіч Яна. Для першакурснікаў быў наладжаны прагляд дакументальнага фільма “Судьба отмерила нам непомерно”, знатага да 100-годдзя Васіля Быкава. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. пазнаёміла аматараў творчасці Васіля Быкава з малавядомымі, але цікавымі фактамі яго біяграфіі. На этапе рэфлексіі ўсе згадзіліся з высновай, што Васіль Быкаў сваімі кнігамі сцвярджаў, што адзін у полі воін. Яго творы – аб мужнасці як здольнасці здзяйсняць учынкі і несці адказнасць перад сабой і іншымі.