Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Чыгрынаўскія чытанні

Чыгрынаўскія чытанні

23 снежня 2024 года ў мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя 90-годдзю з Дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. У 28-ы раз разам сабраліся аматары творчасці Івана Гаўрылавіча, члены яго сям’і, сябры з Пухавіцкай зямлі. У гэтым годзе навучэнцы каледжа, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі”, сталі арганізатарамі Чыгрынаўскіх  чытанняў. Яны прайшлі пад назвай “З Вялікага Бору – у вялікае жыццё”. Кіраўнік народнага музея Алена Свірыдава і першакурснік Аляксей Сінгаеўскі былі вядучымі літаратурнай імпрэзы. Навучэнцы груп 2Т і 70Э прачыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Івану Чыгрынаву. Усім было цікава паслухаць, што расказала дачка Алена Іванаўна, а таксама сябры паэта Аляксандр Прановіч, Фёдар Супрун, Яўген Сушко.