Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Цікавае ў штодзённым

Цікавае ў штодзённым

1 чэрвеня 2023 года навучэнцы групы 124М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прагуляліся па гістарычных месцах Мінска. Вяртаючыся з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, які знаходзіцца па вуліцы Максіма Багдановіча, на чыгуначны вакзал, яны ўбачылі шмат цікавых аб’ектаў. Даведаліся нешта новае пра кожны з іх. Напрыклад, што будынак гарадской ратушы быў зненсены ў 1857 годзе, а ў пачатку 2000-х гадоў узноўлена па малюнкам і дакументам, знойдзеных у архівах. Цікавасць выклікаў будынак па вуліцы Валадарскага, які раней называўся Пішчалаўскі замак, а навучэнцам знаёмы як месца, у якім адбывалі пакаранне Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас. Навучэнцы былі здзіўлены, даведаўшыся што будынак рускага драматычнага тэатра некалі быў пабудаваны для сінагогі і яму больш за 100 гадоў. За сваю працяглую гісторыю ён выкарыстоўваўся як працоўны клуб, дом культуры, кінатэатр. Прагулка была кароткай, але запамінальнай і карыснай. Навучэнцы не раз праходзілі па гэтых месцах, але падчас сумеснага падарожжа даведаліся новае пра звыклае, а гэта дасць магчымасць інакш глядзець на рэчы, якія знаходзяцца побач з імі.