Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Дзень музейнага сэлфі. Museum Selfie Day

Пачынаючы з 2014 года, у трэцюю сераду студзеня адзначаецца Дзень музейнага сэлфі. Ініцыятарам з’яўлення такога свята стала англічанка Мар Дзіксан, якая вядзе сайт пра музеі, мастацтва і культуру. Жанчына сцвярджае, што яе мэтай было стварыць аднадзённую акцыю, якая паспрыяе павышэнню ўзроўня ведаў пра тыя рэчы і калекцыі, якія захоўваюцца ў музеях свету (а іх – болей за 55 тысяч!). Штогод гэты дзень адзначае ўсё болей і болей музеяў.

19 студзеня 2022 года да цікавай акцыі далучыліся і мы! Навучэнцы з азартам рабілі сэлфі на фоне тых экспанатаў народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі, якія выклікалі ў іх асаблівую ўвагу. А кіраўнік народнага музея расказала важныя і цікавыя факты пра тыя экспанаты, на фоне якіх фатаграфаваліся наведвальнікі. Папулярнасцю ў гэты дзень карыстаўся бюст Міхаіла Рудовіча – гэта была яшчэ адна народа ўспомніць слаўнага навучэнца, які загінуў у гады вайны з польскімі акупантамі.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі хлопцы з груп 122М, 2МР і дзяўчаты з группы 70А – усе атрымалі салодкія музейныя сувеніры.