У пятніцу, 2 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, у Год беларускай жанчыны, у межах акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” выкладчык беларускай мовы і літаратуры правяла выхаваўчае мерапрыемства “Еўфрасіння Полацкая: вытокі беларускай асветы”. Навучэнцы і выкладчыкі ўзгадалі цікавыя і істотныя факты з жыцця беларускай святой, прагледзелі тэматычны відэаматэрыял і прыйшлі да высновы, што настаўніцкая і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай стала фундаментам для развіцця адукацыі, культуры і кніжнай справы на беларускіх землях.