Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

04 сакавіка 2020 года навучэнцы групы 119М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе пазнаёміліся з развіццём літаратурнага працэсу праз экспанаты пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”. Цікавасць выклікалі аўтографы і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў, творы якіх уключаны ў праграму па беларускай літаратуры ў каледжы. Станоўчыя эмоцыі перажылі навучэнцы і каля стэнда, прысвечанага сучасным паэтам, з якімі восенню асабіста пазнаёміліся падчас сустрэчы ў каледжы: Эдуарду Акуліну і Леаніду Дранько-Майсюку. Надведванне музея дае магчымасць сцвердзіць думку, што літаратура – гэта не толькі біяграфіі вялікіх асобаў, але і біяграфіі вялікіх стыляў, культураў і нават цывілізацый.