Навучэнцы груп 127М, 128М наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка, дзе пазнаёміліся са зместам экспазіцыі “Якуб Колас і Пухавіччына”. Было цікава даведацца, што звязвала класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Пухавіччынай, чаму ён лічыў наш край сваёй малой радзімай. Навуковы супрацоўнік Прановіч А.А. змястоўна распавядаў пра тое, што прывяло сям’ю Якуба Коласа ў нашы мясціны, у якіх вёсках ён спыняўся, з кім сябраваў, што апісаў у сваіх выдатных творах.