Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея
Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея
Навучэнцы групы 1Т наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея ў горадзе Мар’іна Горка, дзе пазнаёміліся са зместам экспазіцыі “Якуб Колас і Пухавіччына”. Было цікава прайсціся па сцежках тых вёсак Пухавіцкага раёна, у якіх спыняўся Якуб Колас са сваімі роднымі, і даведацца, на якія творы ён натхніўся, адпачываючы ў нашым рэгіёне.




