Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў мастацкую галерэю Пухавіцкага краязнаўчага музея

17 сакавіка 2021 года навучэнцы групы 121М з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, кіраўніком народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. наведалі ДУК “Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей”. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй “Прырода краю”, праслухалі цікавую экскурсію пра фауну нашага рэгіёна. Не менш захапляльным быў аповед дырэктара музея Прановіча А.А. пра “нараджэнне і бацьку Мар’інай Горкі”. Навучэнцы даведаліся цікавыя факты пра з’яўленне горада, розныя версіі паходжання яго назвы, малавядомыя біяграфічныя звесткі пра Льва Макава, раскрылі таямніцу тапанімічнай загадкі: цяпер яны ведаюць, чаму не супадаюць назвы раёна і яго адміністрацыйнага цэнтра.