11 студзеня 2020 года навучэнцы 117М групы па ініцыятыве выкладчыка Свірыдавай А.В. наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Гэта адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў нашай краіны. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея і з’яўляецца важным інфармацыйным, прэзентацыйным і камунікацыйным цэнтрам Беларусі.
Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 000 адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі. Навучэнцы атрымалі магчымасць убачыць і пазнаёміцца з гісторыяй вялікай колькасці ўнікальных прадметаў, якія маюць выключнае гістарычнае значэнне для незалежнай Беларусі. Найбольш прываблівамі аказаліся залы, у якіх адлюстравана сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, у прыватнасці — дасягненні беларускай сельскай гаспадаркі, а таксама макеты культурных і спартыўных аб’ектаў, алімпійскія ўзнагароды беларускіх спартоўцаў.
Акрамя таго, што навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыяй, яны яшчэ прынялі ўдзел у інтэрактыўнай патрыятычнай імпрэзе, арганізаванай супрацоўнікамі музея. Трэба адзначыць, што хлопцы не падвялі каледж і паказалі бездакорныя веды па гісторыі як суверэннай Беларусі, так і ранейшых перыядаў.