Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Экскурсія ў музей Якуба Коласа

28 красавіка навучэнцы групы 123М па ініцыятыве выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай Алены Валянцінаўны наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў Мінску. Наведванне гэтага музея паспрыяла не толькі бліжэйшаму знаёмству з усебаковай дзейнасцю народнага паэта, беларускай літаратурай і мастацтвам, але і духоўнаму ўзвышэнню навучэнцаў. Асаблівае ўражанне выклікала мемарыяльная частка музея, у якой захоўваецца рабочы кабінет, спальня, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы, бібліятэка. Акрамя экскурсіі, навучэнцы з захапленнем прынялі ўдзел у  квэст-гульні “Таямніцы дома Песняра”: адказваючы на пытанні, яны больш дэтальна пазнаёміліся з экспазіцыяй музея і цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа. Правільныя адказы запісвалі ў крыжаванку, дзе напрыканцы квэста атрымалі слова-ключ.