Навучэнцы першага курса па ініцыятыве кіраўніка народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдавай А.В. наведалі музей гісторыі беларускай літаратуры. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асабліва актуальным стаў аповед экскурсавода пра творчасць беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Па-новаму адкрылася творчасць Міхася Лынькова, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Вячаслава Адамчыка, Івана Мележа. Таксама было цікава даведацца пра экранізацыю твораў беларускім кінематографам. Навучэнцы з захапленнем слухалі, як аўтары стваралі сцэнарыі да фільмаў “Ідзі і глядзі”, “Белыя росы”. Увогуле наведванне музея гісторыі беларускай літаратуры атрымалася пазнавальным, інтэрактыўным, цікавым.