7 снежня 2024 года ў Мар’інай Горцы прайшоў ХХ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Гэта адно з самабытных мерапрыемстваў, падчас якога раскрываецца багацце і самабытнасць аматарскай творчасці. Навучэнцы першага курса з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры з задавальненнем апынуліся ў чароўнай атмасферы беларускага народнага мастацтва і адчулі яго разнастайную жанравую палітру .