Пад агульнай назвай “Грошы любяць разумных людзей” у кабінеце беларускай мовы і літаратуры прайшлі мерапрыемствы па павышэнню фінансавай граматнасці навучэнцаў – гэта віктарыны “Грошы любяць разумных людзей” і “Грашовыя адзінкі ў беларускіх прыказках”. З заданнямі на фінасавую логіку лепш справіліся навучэнцы другога курса (64Э група). А задачкі з выкарыстаннем беларускіх грашовых адзінак хутчэй рашылі першакурснікі (2МР група).