Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Імпрэза ў мастацкай галерэі

8 верасня 2021 года навучэнцы групы 36УЭ наведалі мастацкую галерэю Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. Там адбылося закрыццё часовай выставы “Нас разлучыў няўмольны лёс…” Выстава створана навуковымі супрацоўнікамі музея Якуба Коласа, яна прысвечана сярэдняму сыну Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — Юрыю Канстанцінавічу Міцкевічу, які не вярнуўся з вайны. Гэта сямейная трагедыя і асабістая страта для класіка беларускай літаратуры, які пасля заканчэння вайны чакаў вяртанне сына, спадзяючыся, што той не загінуў, а трапіў у палон. Пра гэта паведаміла праўнучка Якуба Коласа – Васіліна Міцкевіч. Васіліна Валер’еўна — галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Разам са сваімі калегамі яна распавядала шмат цікавых фактаў пра жыццё пісьменніка і яго сям’і, пра якія не прачытаеш у падручніках.