14 лістапада 2026 года ў мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея адбылося свята, якое падкрэслівае неразрыўную сувязь класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа з Пухавіччынай, — Каласавіны-2026. Навучэнцы першага курса прынялі ўдзел у намінацыі «Малюнкі да твораў Якуба Коласа».
Асабліва прыемны момант свята «Каласавіны-2026 — атрыманне Дыпломаў і падарункаў і знаёмства з унучкамі Якуба Коласа — Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч і Верай Данілаўнай Міцкевіч — менавіта яны ўручаліў знагароды: Дыплом другой ступені заваяваў Пархомчык Мікіта (140М), Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Жаркевіч Майя (4Т), Кяцко Ганна (4Т), Матусевіч Мікіта (137М), Пашурына Ганна (140М), Юрчанка Алег (140М), Юрчанка Аляксей (140М).
Кіраўнік народнага музея гісторыі ўстановы адукацыі Свірыдава А.В. і член Савета народнага музея Размысловіч Ю.С. былі запрошаны ў склад журы конкурса чытальнікаў твораў Якуба Коласа на свяце «Каласавіны-2026». Было адказна, цікава і … вельмі прыемна, па-сапраўднаму святочна.