Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» інфармуе, што рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзяць конкурс навукова-даследчых работ «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прыём работ завяршаецца 10 верасня 2024 года.
Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы» (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа).