Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Кожная пятніца — роднае, сваё…

Кожная пятніца — роднае, сваё…

У Рэспубліцы Беларусь працягвае рэалізоўвацца агульнанацыянальны праект “Кожная пятніца — роднае, сваё…”, які накіраванага на папулярызацыю ўсяго беларускага. Ініцыятарам праекта стала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адна з мэтаў праекта — умацаванне нацыянальнай самабытнасці праз мову, музыку і традыцыі. Навучэнцы і выкладчыкі Мар’інагорскага дзяржаўнага АТК актыўна прымаюць удзел у праекце.

Вясновымі пятніцамі мы значна пашырылі кругагляд: 20 сакавіка паўдзельнічалі ў фінансавай віктарыне “Грошы і беларусы”; 3 красавіка паляпшалі свой музычны густ, слухаючы песні на словы беларускіх паэтаў; 10 красавіка працягвалі знаёмства з беларускай кухняй.