16 кастрычніка ў межах акцый «Кожная пятніца — роднае, сваё!», «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя», падчас Тыдня бацькоўскай любові навучэнцы першага курса зрабілі пяшчотны сюрпрыз для сваіх мам. Пазнаёміўшыся з творамі беларускіх паэтаў пра бацькоў, яны стварылі паштоўкі для мам — напісалі разважанні на тэмы «Мая мама…» і «Сям’я ласкавых імёнаў», дзе ўзгадалі лепшыя якасці сваіх мам і ласкавыя словы, якімі іх называлі мамулі. Адваротная сувязь паказала: мамам было прыемна і яны ў адказ даслалі шмат цёплых прызнанняў і сардэчак.