Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Літаратурнымі сцежкамі Пухавіччыны

Літаратурнымі сцежкамі Пухавіччыны

31 кастрычніка 2023 года адбылася сустрэча першакурснікаў з пісьменнікам-зямляком — краязнаўцам, літаратуразнаўцам, Старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровым грамадзянінам Пухавіцкага раёна, лаўрэатам разнастайных прэмій, дырэктарам выдавецкага дома “Звязда” і галоўным рэдактарам аднайменнай газеты Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам. Цікава, пазнавальна, захапляльна, натхнёна ён правёў аўдыторыю па літаратурных сцежках нашага рэгіёна. Навучэнцы пачулі пра таленавітых землякоў. Асаблівую ўвагу госць засяродзіў на асобе вядомага беларускага драматурга, ураджэнца Пухавіцкага раёна Васіля Савіча Гарбацэвіча. Навучэнцы даведаліся цікавыя факты з яго жыцця, адзін з якіх – Васіль Савіч Гарбацэвіч выкладаў у нашай установе адукацыі беларускую мову і літаратуру. Гэта было ў 1936-1937 навучальным годзе. Менавіта ён напісаў п’есу “Чырвоныя кветкі Беларусі”, прысвечаную подзвігу Міхаіла Рудовіча і яго таварышаў у час  савецка-польскай вайны.

На памяць пра сустрэчу застануцца не толькі добрыя ўражанні, а і кнігі Алеся Карлюкевіча з аўтографам аўтара.