Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Майскія святы

Майскія святы

Святы, якія прыпадаюць на пачатак мая, адзначылі  ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!».

8 мая, напярэдадні Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Год беларускай жанчыны гаварылі пра «сваю родную жанчыну» Алену Мазанік, імя якой вядома не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за межамі нашай краіны, бо яна — Герой Савецкага Саюза.

Ураджэнка Пухавіцкага раёна, у ноч на 22 верасня 1943 год разам са сваімі паплечніцамі Надзеяй Траян і Марыяй Осіпавай ажыццявіла ўнікальную аперацыю па ліквідацыі гауляйтэра Вільгельма фон Кубэ.
29 кастрычніка 1943 года Алене Мазанік было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з ваеннай біяграфіяй Алены Мазанік, прагледзелі відэаматэрыял, напісалі ліст у мінулае, дзе падзялілася сваімі думкамі пра вайну і Перамогу са знакамітай ураджэнкай Пухавіцкага раёна.

У гэты ж дзень, 8 мая, напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь,  у межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» гаварылі пра «свае родныя» дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь: узгадалі гісторыю іх з’яўлення, імёны стваральнікаў, вызначылі важнасць наяўнасці дзяржаўных сімвалаў для краіны, праверылі веды, адказваючы на пытанні тэматычнай віктарыны.

А 15 мая, у Міжнародны дзень сям’і ў межах акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» гаварылі пра сямейныя каштоўнасці беларусаў, у аснове якіх — каханне, дапамога, павага, адказнасць, спагада, мір, праца.