Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Маленькая вандроўка з вялікім значэннем

Маленькая вандроўка з вялікім значэннем

30 мая 2023 года навучэнцы групы 3МР з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ажыццявілі невялікую вандроўку па гістарычных месцах сталіцы нашай краіны. З вялікім задавальненнем яны прайшлі па завулках Траецкага прадмесця. З сумам успомнілі трагічныя падзеі і вынікі Афганскай вайны на Востраве слёз, дзе адшукалі імя нашага земляка, які загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, — Мікалая Чэпіка, якому прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Прагуляліся па праспекце Незалежнасці, убачылі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, у якім набывалі адукацыю выкладчыкі нашага каледжа. Уражанне аставілі прыгожыя будынкі, якія маюць непаўторныя гісторыі, — Рускі драматычны тэатр, Чырвоны касцёл, Гарадская ратуша. Падчас прагулкі і выкладчык, і навучэнцы падзяліліся тымі ведамі, якія маюць пра гэтыя цікавыя гістарычныя аб’екты.