Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Мерапрыемствы ў межах педагагічнага марафону

Мерапрыемствы ў межах педагагічнага марафону

Другі дзень XIII Педагагічнага марафону «Педагог – якасць, даступнасць і развіццё» пазначаны як дзень настаўніка-прадметніка. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. правяла пазааўдыторнае мерапрыемства “Знаёмыя незнаёмцы”. Мэта мерапрыемства – абудзіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння роднай мовы, пашырыць ужыванне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, замацаваць веды, атрыманыя на занятках, праз гульнёвыя формы і метады. Падчас мерапрыемства навучэнцы з задавальненнем і захапленнем працягвалі прыказкі і прымаўкі, называлі зашыфраваныя ў малюнках фразеалагізмы, пазнавалі па апісанні прадметы побыту і ўзгаздавалі іх беларускія назвы. Правядзенне мерапрыемства ў форме інтэлектуальнай гульні дазволіла арганізаваць разнастайныя віды адукацыйнай дзейнасці. Такая форма садзейнічае фарміраванню пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, узмацняе іх практычныя ўменні, паглыбляе веды, развівае камунікацыйныя здольнасці першакурснікаў.