Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Моц Беларусі ў адзінстве народа

Моц Беларусі ў адзінстве народа

У народным музеі гісторыі ўстановы адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прыўрочаныя Дню народнага адзінства.

Для навучэнцаў групы 124 М праведзена інтэрактыўная экскурсія “Героі не паміраюць. Яны ў памяці нашай жывуць”, прысвечаная дзейнасці і подзвігу Міхаіла Рудовіча і яго таварышаў. Пазнаёміўшыся з біяграфіяй Міхаіла Рудовіча, навучэнцы зразумелі, чаму яго імя носіць цэнтральная вуліца пасёлка Мар’іна, чаму ён стаў галоўным героем п’есы Васіля Гарбацэвіча “Чырвоныя кветкі Беларусі”. Асаблівую цікавасць выклікалі газетныя артыкулы, прысвечаныя Міхаілу Рудовічу і яго таварышам у розныя часы.

Для навучэнцаў групы 3МР праведена інтэрактыўная інфармацыйная гадзіна “Песня яднае народы”. Падчас мерапрыемства навучэнцы паслухалі песні на розных мовах, якія сцвярджаюць думку, што сіла любога народа, у тым ліку і беларускага, – у адзінстве, у еднасці думак і імкненняў.