Музейныя заняткі на тэму “Якуб Колас і Пухавіччына” прайшлі ў мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея для навучэнцаў групы 130М. Першакурснікі ўзгадалі вядомыя факты з біяграфіі пісьменніка, а таксама даведаліся, што звязвала класіка беларускай літаратуры з Пухавіцкім раёнам. Вельмі актыўна прайшоў этап рэфлексіі: навучэнцы ахвотна прынялі ўдзел у кантактнай віктарыне пра прадметы побыту, якія служылі сучаснікам Якуба Коласа. Музейныя заняткі прайшлі арыгінальна, цікава, захапляльна, а галоўнае – пазнавальна!