Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

У перыяд з лютага па верасень 2024 года ў Мінскай вобласці адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць».

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

У рамках конкурсу ўдзельнікам давялося даследаваць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на сваёй тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабываць і сістэматызаваць інфармацыю аб сваёй установе адукацыі. Вынікам працы стала стварэнне летапісу ўстановы.

Усяго на конкурс прадстаўлена 51 работа з устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Навучэнец 70Э групы Пуціцкі Макар пад кіраўніцтвам выкладчыка, кіраўніка народнага музею гісторыі установы адукацыі Свірыдавай Алены Валянцінаўны ў намінацыі «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» стаў  пераможцам конкурсу, заняўшы I месца.

Віншуем Макара і Алену Валянцінаўну і жадаем далейшых творчых поспехаў!