Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Пазааўдыторныя мерапрыемствы ў межах тыдня роднай мовы

19 лістапада 2020 года выкладчыкі агульнааадукацыйных дысцыплін правялі пазааўдыторныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства.

У групе 121М  Хлебавец Т.Г. правяла інтэрактыўную гульню “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам” на манер вядомай тэлевізійнай гульні.

У групе 64Э Кушняроў В.А. правёў інтэрактыўную гульню “Вучым гісторыю па-беларуску” на манер тэлевізійнай гульні “Знаем русский”.

У падобным фармаце Канаш А.Д. правяла гульню “Вучым матэматыку на беларускай мове” для навучэнцаў групы 120М.

Падчас усіх мерапрыемстваў дасягалася агульная мэта: стварэнне ўмоў для развіцця спазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, цікавасці да вывучэння агульнаадукацыйных дысцыплін, выкарыстання беларускай мовы ў самых розных абставінах.