Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Размова пра шчасце

Размова пра шчасце

13 кастрычніка 2022 года да нас у госці завітаў беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. Ленанід Васільевіч — наш даўні і добры сябра, сустрэча з якім станавіцца сапраўдным святам. Госць стварыў святочны настрой, зарадзіў аўдыторыю пазітыўным настроем і добрымі эмоцыямі. У год гістарычнай памяці адбылася шчырая гаворка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, пра нашу сучаснасць, пра наша месца ў сучасным свеце. Месца, дзе кожны можа адчуваць сябе шчаслівым. Бо шчасце – гэта магчымасць вучыцца і працаваць, чытаць і размаўляць, сябраваць і кахаць. Менавіта пра гэта гаварыў аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, чытаў свае вершы і вершы беларускіх класікаў, чые 140-гадовыя юбілеі мы адзначаем у 2022 годзе – Янкі Купалы і Якуба Коласа. На памяць аб сустрэчы застануцца фотаздымкі і кнігі з аўтографамі Леаніда Дранько-Майсюка.