Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у каледжы 16 верасня 2022 года. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы першага і другога курсаў. Тэкст дыктанта пад назвай “Дзень народнага адзінства” меў на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў навучэнцаў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.