Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць»
Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць», які праводзіўся з лютага па лістапад 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю. На рэспубліканскі этап конкурсу быў прадстаўлены 61 летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі» адзначана работа Пуціцкага Макара, навучэнца 70 Э групы, выкананая пад кіраўніцтвам Свірыдавай Алены Валянцінаўны, выкладчыка, кіраўніка народнага музея установы адукацыі.
Макар сумесна з Аленай Валянцінаўнай даследавалі гісторыю станаўлення і развіцця ўстановы адукацыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабылі, сістэматызавалі і абагулілі інфармацыю з розных крыніц аб установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках, праводзілі культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў.
Віншуем Макара і Алену Валянцінаўну і жадаем ім новых поспехаў у справе вывучэння роднага краю!