Навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях «Старонкі гісторыі», прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме «Шчодры сноп. Дажынкі ў сядзібе Бонч-Асмалоўскіх», якая прайшла ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. Дажынкі святкавалі па-сапраўднаму: з песнямі, танцамі, абрадамі — у кампаніі аднадумцаў — будучых працаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу. Было цікава ўзгадаць шлях зернейка да буханкі хлеба; даведацца пра тое, як з’яўляецца льняное палатно. А таксама пашырылі кругагляд: раскрылі тайну сусекаў з казкі «Калабок», давелаліся, за што чалавека могуць назваць «траплом» і хто такая «непрадзіха».