Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Сустрэча з Алесем Бадаком

Сустрэча з Алесем Бадаком

30 лістапада 2022 года навучэнцы і выкладчыкі каледжа сустрэліся з Алесем Бадаком. Алесь Бадак  — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень. Алесь Мікалаевіч працуе дырэктарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, з’яўляецца членам прэзідыума Спаюза пісьменнікаў Беларусі. Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і ордэнам Францыска Скарыны, мае шэраг іншых дзяржаўных узнагарод, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СНД “Зоркі Садружнасці”.

А навучэнцы і выкладчыкі падчас сустрэчы ўбачылі Чалавека, які з любоўю, захапленнем, замілаваннем піша пра Чалавека. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай. Алесь Мікалаевіч расказаў пра сябе, сям’ю, з якой пайшоў у свет, з глыбокай павагай успомніў школьных настаўнікаў і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, сяброў і аднакласнікаў. Падзяліўся ўспамінамі пра дзяцінства, успомніў цікавыя здарэнні са свайго юнацкага жыцця. Захапляльным аказаўся аповед пра тое, як прыйшоў у літаратуру, як стварае свае творы зараз. Творчасць Алеся Бадака знаёма навучэнцам па песні “Добрыя людзі”  (https://www.youtube.com/watch?v=u_KYtFYyRyc), якая напісана на словы гэтага паэта  — яна часта гучыць на выхаваўчых мерапрыемствах у кабінеце беларускай мовы і літаратуры. А сустрэча з пісьменнікам стане яшчэ адным крокам насустрач сапраўднаму літаратурнаму мастацтву.

Госць стварыў такую добрую атмасферу, што навучэнцы і выкладчыкі не стрымліваліся і задавалі Алесю Мікалаевічу самыя розныя пытанні. І на ўсе пытанні, хоць яны іншы раз былі нечаканымі і здаваліся цяжкімі, атрымалі шчырыя адказы. На памяць аб сустрэчы застануцца фотаздымкі з пісьменнікам і зборнікі паэта з аўтографамі.