Сустрэча з Віктарам Шніпам
Сустрэча з Віктарам Шніпам
21 красавіка 2025 года адбылася сустрэча навучэнцаў-першакурснікаў з сучасным беларускім паэтам, пісьменнікам, галоўным рэдактарам часопіса “Полымя” Віктарам Шніпам.
Падчас сустрэчы навучэнцы з вуснаў пісьменніка пачулі пра галоўнае: пра ролю літаратуры і мастацтва ў фарміраванні асобы, пра адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў, пра істотныя чалавечыя каштоўнасці: малую радзіму, сям’ю, сваякоў, сяброўства, каханне, працу.
Віктар Шніп прачытаў вершы з кнігі “Адзінокае дрэва нябёс”, выдадзенай у 2025 годзе ў выдавецтве “Беларусь”. Зборнік прысвечаны роздуму аб хуткаплынным жыцці, непаўторнай прыгажосці роднай зямлі, а таксама знакамітым беларускім мастакам з няпростым жыццёвым лёсам, якія сталі гонарам нашай краіны. Асаблівую цікавасць выклікаў раздзел, у якім змешчаны вершы-ўспаміны пра аўчарку Міёну, надзейнага сябра і гераіню многіх твораў аўтара.
Першакурснікі прынялі актыўны ўдзел у цікавай размове: задавалі пытанні, набылі кнігі, атрымалі на памяць аўтографы аўтара.





