Get Adobe Flash player

Поделиться

Группа ВКонтакте

Свята ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

Свята ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

14 лютага – не толькі дзень закаханых. Для аматараў чытання і для ўсіх тых, хто збіраецца імі стаць, у 2012 годзе 14 лютага быў абвешчаны сусветным днём дарэння кніг. Гэта свята, якое заклікае любіць кнігу і спазнаваць свет, чытаючы.

Навучэнцы групы 63Э з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Свірыдавай А.В. з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адзначыць святы разам.

На працягу дня ў музеі быў наладжаны шэраг цікавых мерапрыемстваў – і навучэнцы сталі актыўнымі ўдзельнікамі: яны сустрэліся з сучасным беларускім паэтам-бардам Міхаілам Бараноўскім, пазнаёміліся з яго творчасцю, прынялі ўдзел у аўтограф- і фотасесіі. Акрамя таго, навучэнцы мелі магчымасць павандраваць па музейных залах і пазнаёміцца са зместам пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.”. Вывучэнне літаратуры гэтага перыяду якраз зараз адбываецца на занятках па беларускай літаратуры. Навучэнцы не толькі пашырылі свае веды, але і праявілі ўжо набытыя, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне.

Навучэнцы яшчэ доўга будуць успамінаць пра гэты цудоўны дзень, праведзены ў музеі. А каб і супрацоўнікі музея ўспаміналі пра навучэнцаў нашага каледжа, яны падаравалі кнігу Рыгора Грабчыкава пра гісторыю станаўлення і развіцця ўстановы адукацыі – прыйсці ў дзень дарэння кніг у госці без падарунка яны не маглі. Трэба сказаць, што і пайшлі з музея з падарункамі – кнігамі беларускіх аўтараў, якія некалі былі гасцямі нашага каледжа: Анатоля Зэкава і Васіля Жуковіча.