Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Свята прыгожага пісьменства

12 сакавіка адбылася сустрэча навучэнцаў першага курса з сучаснымі беларускімі паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком. Кожны раз сустрэча паэтаў з нашымі навучэнцамі праходзіць у форме сапраўднага свята – свята прыгожага пісьменства, паэзіі, музыкі, гісторыі. Як добрыя сябры, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк падзяліліся патаемнымі думкамі: пра каханне і сям’ю, пра адказнасць за свае ўчынкі, пра творчасць. Спадзяёмся, што знайшла водгук у душах першакурснікаў парада Леаніда Васільевіча: “Думай! Заўсёды думай! Збіраешся зрабіць крок наперад – падумай, крок назад – таксама падумай. Можа, якраз у гэты момант трэба проста спыніцца.” А песні ў выкананні Эдуарда Аляксандравіча заўсёды з’яўляюцца прыгожым аздабленнем свята. Прыемна, што навучэнцы ахвотна падпяваюць аўтару. На памяць аб сустрэчы застанецца чарговы нумар часопіса “Верасень”, які набылі навучэнцы для таго, каб пазнаёміцца з цікавымі творамі розных жанараў, а таксама і для таго, каб пасля любавацца на аўтографы, пакінутыя аўтарамі.