Члены прафсаюзнага камітэту каледжа прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На цэнтральнай плошчы горада Мар’іна Горка адбылося свята, у якім дэлегацыя ўстановы адукацыі прыняла актыўны ўдзел.
3 ліпеня – асаблівы дзень у каляндары кожнага беларуса. Гэта свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія падзеі – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць! У гэты дзень мы па-святочнаму ганарымся нашай незалежнай краінай і яе багатай спадчынай. Разам дзякуем нашым продкам за тое, што яны змаглі супрацьстаяць цяжару самай страшнай вайны і падарыць нам самае дарагое, што можа быць у чалавека, — жыццё і свабоду.