Члены прафсаюзнага камітэту каледжа прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На цэнтральнай плошчы горада Мар’іна Горка адбылося свята, у якім дэлегацыя ўстановы адукацыі прыняла актыўны ўдзел.
3 ліпеня – асаблівы дзень у каляндары кожнага беларуса. Гэта Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Рэспублікі і Дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нам выпала вялікае шчасце жыць і працаваць у незалежнай краіне. За гэта мы ўдзячны франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу – усім, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднай зямлі, усім, хто ў пасляваенны час аднавіў краіну з руін і попелу! Нам застаецца толькі берагчы жыццё, берагчы мір, берагчы адзін аднаго, плённа працаваць на карысць краіны і кожнага яе жыхара, годна несці адказнасць за сучаснае і будучае нашай Радзімы!!!