Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком  

Творчая сустрэча з пісьменнікам-земляком

28 кастрычніка 2025 года на сустрэчу з першакурснікамі Мар’інагорскага дзяржаўнага АТК прыехаў таленавіты зямляк, пісьменнік, краязнаўца, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік выдавецтва “Беларусь” Алесь Карлюкевіч. Алесь Мікалаевіч па-сапраўднаму ўлюблёны ў родныя мясціны і гісторыю беларускага краю. Ён з захапленнем распявядаў пра мясціны, дзе нарадзіўся і вырас, пра пісьменніцкі шлях, пра працоўную дзейнасць, пра тое, як з’яўляюцца задумкі твораў і як яны ператвараюцца ў кнігі. Усе творы Алеся Карлюкевіча прасякнуты любоўю і цеплынёй да самага дарагога, што ёсць у кожнага з нас – малой і вялікай Радзімы. Навучэнцы з захапленнем слухалі аповед чалавека, які не проста любіць сваю Радзіму, а кожны дзень робіць для яе нешта карыснае.

Таленавіты майстар мастацкага слова не абмінуў у выступленні такую актуальную тэму як Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў Пухавіччыны. Алесь Мікалаевіч падзяліўся сваімі літаратурна-краязнаўчымі здабыткамі пра Макара Паслядовіча, які ў час вайны быў кіраўніком Мар’інагорскай падпольнай групы і сувязным асобага партызанскага атрада імя Сталіна ў Пухавіцкім раёне.

Таксама было цікава паслухаць і забаўныя нявыдуманыя гісторыі   з жыцця пісьменніка, асабліва пра той час, калі ён быў вучнем Пухавіцкай сярэдняй школы і студэнтам Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы задавалі Алесю Мікалаевічу самыя розныя пытанні, на якія ён шчыра і сумленна адказваў. Сустрэча прайшла ў цёплай і даверлівай атмасферы. На памяць навучэнцы набылі кнігі, у якіх госць пакінуў аўтограф з найлепшымі пажаданнямі маладым чытачам.