Цікава і насычана праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові ў народным музеі гісторыі Мар’інагорскага каледжа. Для навучэнцаў падрыхтавана шмат выхаваўчых мерапрыемствах, накіраваных на дасягненне агульнай мэты: умацавванне сямейных традыцый, захаванне і папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, развіццё цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, малой радзімы, фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскіх і патрыятычных якасцей. Запамінальнай для першакурснікаў стала сустрэча з пісьменнікам-земляком, краязнаўцам, журналістам, дырэктарам выдавецкага дома “Звязда” Алесем Карлюкевічам.
Алесь Мікалаевіч добра адчувае чытацкую аўдыторыю. Ён умела заваёўвае ўвагу навучэнцаў. У Тыдзень бацькоўскай любові пісьменнік ахвотна падзяліўся ўласнымі знаходкамі пра вобраз Маці ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Гэта быў кранальны аповед пра самага дарагога для кожнага з нас чалавека. А асаблівую цікавасць навучэнцаў выклікала гісторыя пра з’яўленне героя дзіцячых кніг Шубуршуна, які быў прыдуманы спецыяльна для дачкі Алеся Мікалаевіча.
Навуэнцы прынялі настрой дарослых: і выкладчыцы, якая арганізавала гэтую сустрэчу, і госця, які шмат гадоў прыязджае ў каледж. Яны не толькі з захапленнем слухалі Алеся Карлюкевіча, а і задавалі цікавыя пытанні, набывалі кнігі, удзельнічалі ў аўтограф- і фотасесіях.