У каледжы прайшоў Тыдзень роднай мовы. Як заўсёды, было захапляльнана, цікава, пазнавальна, прыгожа! Выкладчыкі правялі займальныя беларускамоўныя мерапрыемствы: інтэгрыраваная гульня “Футбольны рэпартаж па-беларуску” (Цітанаў Л.М., Свірыдава А.В.); інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Смак беларускай мовы” (Свірыдава А.В.); інфармацыйная гадзіна “Незвычайныя словы” (Кузянкова Е.У.).
А большасць мерапрыемстваў была прысвечана 140-годдзю з Дня нараджэння Якуба Коласа.
Навучэнцы ахвотна прымалі ўдзел у прапанаваных выкладчыкамі мерапрыемствах. Выкладчык Сурма Т.В. штодзень праводзіла беларускамоўныя хвіліны духоўнасці на вучэбных занятках па прадмеце “Асновы права”. На заняках навучэнцы чыталі радкі з вершаў Якуба Коласа пра справядлівасць, правасуддзе.
Рэбусы і загадкі па беларускай мове і літаратуры, крыжаванку “Сцежкамі Купалы і Коласа”, інтэрактыўную віктарыну “Азбука твораў Купалы і Коласа першакурснікі адгадвалі анлайн з выкладчыкам Свірыдавай А.В. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры на перапынках можна было паслухаць песні на словы беларускіх класікаў, а таксама пазнаёмііца са зместам кніжнай выставы “Як песня народа — неўміручы наш Колас…”. Для навучэнцаў чацвёртага курса быў наладжаны прагляд фільма “Новая зямля”.
Слова Коласа гучала на занятках па англійскай мове. Выкладчык Кандрацьеў Я.М. прапанаваў навучэнцам паўдзельнічаць у інтэрактыўным праекце “Як гучыць Якуб Колас на англійскай мове”. На англійскай мове загучаў урывак з верша “Нёман”.
Цікавае пазааўдыторнае мерапрыемства “Арыфметыка жыцця Якуба Коласа” падрыхтавала і правяла выкладчык матэматыкі Канаш А.Д.: навучэнцы падглядзелі відэаролік пра знакамітага паэта, а пасля адказывалі на пытанні. Арыгінальнасць мерапрыемства заключалася ў тым, што ў адказе абавязкова павінна была быць лічба.
На выхаваўчых гадзінах куратары Бараноўская В.В., Сарачынская В.І., Хлебавец Т.Г., Арцемьева Е.А. правялі інтэрактыўныя віктарыны “Жыццё і творчасць Якуба Коласа”, “Пясняр зямлі беларускай”, “Знакамітыя юбіляры 2022 года”, “Памятныя даты 2022 года”.
На інфармацыйных гадзінах загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры Свірыдава А.В. расказала навучэнцам цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа.
Тыдзень роднай мовай завяршыўся выніковым удзелам навучэнцаў у раённым літаратурна-мастацкім конкурсе “Каласавіны 2022”.