Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Працягваеецца Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Выкладчыкі яшчэ больш актыўна прапаноўваюць навучэнцам цікавыя мерапрыемствы, а навучэчэнцы па-ранейшаму ахвотна прымаюць у іх удзел.

У чацвер, 22 верасня, супрацоўнікі бібліятэкі правялі дыстанцыйную акцыю “Чытаем вершы пра родную мову”. Прыгожа і эмацыянальна чыталі ўрыўкі з вершаў, прысвечаных роднай мове, створаных выдатнымі паэтамі нашай зямлі: Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Танкам, Піменам Панчанкам, Уладзімірам Дубоўкам, Анатолем Грачанікавым, Рыгорам Барадуліным, Алесем Бачылам, Сяргеем Грахоўскім…

Падчас выхаваўчых гадзін куратары вучэбных груп правялі захапляльныя віктарыны і конкурсы: “Сваімі совамі”, “Я ў гэтай краіне жыву”.

У чытальнай зале ўстановы адукацыі кіраўнік народнага музея Свірыдава А.В. для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанне па цікавасцях “Старонкі гісторыі”, арганізавала сустрэчу ў “Літаратурнай гасцёўні”. Яна расказала пра сваё супрацоўніцтва з газетамі “Пухавіцкія навіны” і “Літаратура і мастацтва”. Алена Валянцінаўна рыхтуе публікацыі пра сустрэчы з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, якія часта адбываюцца ў каледжы, а таксама пра ролю асобных людзей у гісторыі ўстановы адукацыі. З апошнімі публікацыямі можна пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылках https://zviazda.by/be/news/20220909/1662730077-kalyuchyya-ruzhy-zahara-biraly, https://zviazda.by/sites/default/files/30-2022_segodnya.pdf.

У пятніцу, 23 верасня, куратар вучэбнай групы 63Э Канаш А.Д. правяла для навучэнцаў інфармацыйную гадзіну “Сучасны стан беларускай мовы”. Разам абмеркавалі пытанні развіцця сучаснай беларускай мовы, узгадалі цікавыя факты пра нашу родную мову.

У бібліятэцы каледжа стартавала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”.

Нечаканым падарункам з нагоды правядзення Тыдня роднай мовы стала кніга “Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады” Алеся Карлючевіча, дасланая выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры свірыдавай А.В.: “Алене Валянцінаўне Свірыдавай з павагай, удзячнасцю за клопат пра беларускае сова! Алесь Карлюкевіч, 20 верасня 2022г.”

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы па-ранейшаму шырока асвятляюцца на старонцы народнага музея ў сацыяльнай сетцы Instagram – muzei145.