Главное управление по образованию Минского Облисполкома

Учреждение образования
«Марьиногорский государственный ордена «Знак Почета»
аграрно-технический колледж имени В.Е.Лобанка»

Язык сайта
Для слабовидящих
Поделиться

Группа ВКонтакте

У будучыню — з надзеяй

У будучыню — з надзеяй

Ужо не першы год на сцэне актавай залы наш каледж прымае маладых таленавітых артыстаў з міжнароднай сацыяльна-творчай праграмай “Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця: у будучыню — з надзеяй”, арганізатарамі якой выступаюць БРСМ, Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Сёлета у Год малой радзімы праграма праходзіць пад дэвізам “Дарога жыцця – па родным сцежкам малой радзімы”.

Магістр мастацтваў Дзмітрый Шуканаў распачаў канцэрт песняй “Каб любіць Беларусь маю мілую”. Хвалюючым момантам для ўсіх стала з’яўленне на сцэне нашага земляка, ганаровага грамадзяніна Мінска, Мар’інай Горкі і Сальска, кавалера ордэна Дружбы народаў, ордэна “Знак Пашаны” і ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанага дзеяча культуры Беларусі і Польшчы, народнага артыста БССР і СССР, прафесара, доктара навук, акадэміка Ігара Міхайлавіча Лучанка. Ігар Міхайлавіч сумесна з кіраўніком праекта Копелевай Кацярынай Іванаўнай стаялі ў вытокаў гэтай праграмы на пачатку 1987 года. Цёплымі ўспамінамі і вядомымі песнямі падзяліўся Ігар Міхайлавіч са слухачамі. Затым канцэрт падзяліўся на два аддзяленні. У першым, як заўсёды, прынялі ўдзел таленавітыя навучэнцы і выкладчыкі нашага калледжа: Казючыц Аляксей, Зыль Усцін, Цімафееў Сяргей, Сарычаў Дзмітрый, ансамбль “Экспромт”. У другім сваімі сольнымі нумарамі парадавалі лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў, таленавітая моладзь РБКупрыянцава Настасся і Мядзведзеў Богдан. І асаблівы ўсплеск эмоцый выклікала выступленне непараўнальнага Генадзя Санько.

У фінале мерапрыемства артыстам ад імя ўсіх сабраўшыхся дырэктар калледжа Усцінчык Васіль Васільевіч выказаў словы падзякі. Да яго слоў далучылася ўся глядзельная зала. Дарэчы, гледачы на пряцягу ўсёй праграмы не шкадавалі далоняў для бясконцых авацый, гучна віталі і сваіх, і сталічных артыстаў.